вторник, 6 сентября 2016 г.

Першы пост:)

Вітаю вас на блог-старонцы праграмы "Крэатыўны ўзрост". Прыйшла восень, а разам з ёй і новы вяшчальны сезон на канале "Культура". Кожны аўторак у 17.30 на хвалі 102.9 я, Юля Ішмуратава, буду знаёміць вас Кожны аўторак на хвалі канала "Культура" я буду знаёміць вас з асаблівымі людзьмі. Гэта сучасная беларуская моладзь. Але нягледзячы на свой узрост, героі праграмы могуць многім пахваліцца, многаму навучыць і, што самае галоўнае, стаць шыкоўным прыкладам, нават для старэйшых. Галоўная тэма нашых сустрэч – самарэалізацыя. Таму, паважаныя слухачы, будзьце уважлівыя, бо хто ведае, мабыць чарговы герой праграмы стане для вас тым самым магічным штуршком, а яго прыклад натхніць на змены ў сваім жыцці. Бо ніколі не позна зрабіць свой узрост крэатыўным.

Калі гэта радыёпраграмма, то навошта ёй блог? Усё проста! Такім чынам я буду яшчэ бліжэй знаёміць вас з героямі "Крэатыўнага ўзросту", показваць вам іх фотаздымкі і мець з вамі, слухачамі і проста неабыякавымі людзьмі, зваротную сувязь.

І самае галоўнае! Калі сярод вас ёсць цікавыя людзі, ці мабыць вы самі неверагодны чалавек, то я вельмі жадаю з вамі пазнаёміцца. Пакідайце свае кантакты і невялікае апісанне на пошту creativeage@tut.by. Я абавязкова напішу вам.

Комментариев нет:

Отправить комментарий